
Лазіў па вядзьмежых кутках Беларусі і недзе пад Лідай на грунтоўке пасля чарговай ямы скутар неяк надта моцна прасеў. Апынулася албаміўся шток амартызатара. Навокал толькі поле і невялічкая закінутая вёска. Пасля гадзіны мазгавога штурму запіхнуў замест марцёра развадны гаечны ключ, ехаць так і не спадзяваўся, але прынамсі скут мог цягнуць мае сумкі. Калі праязджаў вёскуі убачыў папілаваныя дрэвы, адразу узнікла ідэя, агляд вёскі паказаў што ў ёй жыве адзін дзядок, папрасіўшы у яго пілу я напілаваў сабе амартызатарў з запасам. Хаця насамрэч хапіла аднаго які цудоўна вытрымаў пераезд да Гародні дзе я набыў новы. І да вёс.Свіслач дзе хлопцы з мех.двара дапамаглі мне яго усталяваць за што ім асобная падзяка. Агулам праехаў на ім каля 200км.

